Крызіс дабіраецца да гарадзенскіх аўтасервісаў



Гарадзенскія аўтасервісы канстатуюць змяншэнне колькасці зваротаў насельніцтва па рамонце аўто, што ў выніку прыводзіць да скарачэння персаналу.

У сувязі з фінансавым крызісам, і як вынік –   істотнымі коштамі на абслугоўванне машын, многія аўтааматары самастойна ажыццяўляюць рамонт ці звяртаюцца за дапамогай да нелегалаў, якія выкарыстоўваюць шэрыя схемы ўвозу запчастак і абслугоўвання іншамарак.

Гарадзенцы сцвярджаюць, што такая з’ява, як аўтамабіль зноў пачынае быць раскошай, а не сродкам перасоўвання:

– Кошты аўтазапчастак нашмат перавышаюць магчымасць людзей набываць і ставіць добрыя запчасткі. Запчасткі набываюцца самых танных фірмаў, якіх хапае не на доўга, яны хутчэй выходзяць з годнасці. І зноў набывае новыя. На жаль, з-за немагчымасці набыцця дарагіх запчастак, людзі набываюць тое, што танней. 

У Беларусі прыпамежная Гародня з’яўляецца лідарам па колькасці аўто на душу насельніцтва. Аднак, апошнім часам заўважнай стала тэндэнцыя меншага выкарыстання прыватных аўтамабіляў у сувязі з дарагім абслугоўваннем.

Беларускае Радыё Рацыя