Крызіс і беларусы



„Як паўплываў крызіс на ваша жыццё?” – такое апытанне правяло на вуліцах беларускіх гарадоў інфармацыйнае агенства. Вось некаторыя адказы на гэтае пытанне:

– Крызіс ударыў па ўсіх. Гэта і падзенне заробкаў. Таму планы на нейкія пакупкі пераносяцца на больш доўгі тэрмін. Ідзе эканомія грошай. А настаўніцкая зарплата і так невялікая.

– Пры такіх заробках і пенсіях – ніяк. Гэта паўплывае на тых, хто мае шмат грошай, а на нас ніяк гэта не ўплывае. Я нічога дрэннага не адчула. Жыву, не сумую.

– Падаражэлі прадукты, а так усё нармальна. Галоўнае, каб не было вайны.

– Муж раней атрымліваў больш, а цяпер на палову менш. Да таго ж даляр вырас. А заробкі ўрэзалі.

– Я студэнт, таму нямногае магу сабе дазволіць на стыпендыю. Выраслі цэны, таму ўжо не магу сабе дазволіць усяго, чаго хацелася б.

– Канешне. Цэны – вышэй, заробкі – ніжэй. Я сам не мясцовы, але ведаю, што ў Менску, напрыклад, заробкі 8 мільёнаў, а ў Берасці – 5 мільёнаў. 

Паводле БелаПАН