Куды Беларусь будзе пастаўляць энергію з АЭС?



Пасля заявы амбасадара РФ у Менску Аляксандра Сурыкава, што на Беларускай АЭС у Астраўцы ў будучыні могуць усталяваць яшчэ два рэактары, віцэ-міністр энергетыкі Літвы Сімонас Шатунас адзначыў, што і тыя два рэактары, якія ўзводзяцца, могуць быць залішнімі.

„Літва рэалізуе свой закон, і не будзе ўпускаць электраэнергію з небяспечнай АЭС, таму я сапраўды не ведаю, куды, за выключэннем, магчыма, расейскага ўнутранага рынку, Беларусь будзе пастаўляць гэту электрычнасьць”, – кажа Сімонас Шатунас delfi.lt.

Акрамя таго, паводле словаў літоўскага віцэ-міністра, усё яшчэ не ясна, якая будзе цана электраэнергіі з гэтай АЭС. Беларусь не падае канкрэтных разлікаў. Шатунас уздымае і пытанне пра сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва. Калі сховішчы не ўключаны ў цяперашнюю цану, то гэта азначае, што яна будзе яшчэ вышэйшай:

У пятніцу амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што пры спрыяльных умовах на рынку у Астраўцы можна пабудаваць яшчэ два рэактары і падвоіць магутнасці БелАЭС, бо „геалагічныя ўмовы тут самыя спрыяльныя”.