Курс біткойна за суткі вырас на 9,4%
Сярэдні абменны курс біткойна за мінулыя суткі, 25 траўня, вырас амаль на 9,4% і па стане на 11:00 дасягнуў $ 8750,24 за адзінку крыптавалюты, данныя паводле партала Coinmarketcap. У выніку каціроўкі вярнуліся да ўзроўняў сярэдзіны траўня 2018 года.
Капіталізацыя рынку біткойна, паводле даных партала, дасягнула $ 155,1 млрд.
Кошт крыптавалюты стаў істотна расці ў пачатку траўня бягучага года.
Біткойн – дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блакчэйн, якую можа „здабываць” (эмітаваць) любы карыстальнік – удзельнік сістэмы. Для гэтага трэба ствараць новыя блокі сістэмы з дапамогай вылічальнай прылады.