Курс даляра і еўра на біржавых таргах знізіўся, расейскага рубля – вырас
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 красавіка 2016 года ўмацаваўся да даляра ЗША і еўра, але знізіўся да расейскага рубля.
(Фота svaboda.org)
Згодна са звесткамі біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 173 рублі (0,88%) да 19.495 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 88 рублёў (0,4%) і склаў 22.075 рублёў.
Курс расейскага рубля вырас на 3,15 рубля (1,06%) да 299,08 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель умацаваўся да даляра ўслед за расейскім, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.
