Курс даляра нязначна вырас
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 сакавіка знізіўся да даляра ЗША і еўра.
Паводле звестак біржы, курс даляра ЗША вырас на 87 рублёў (0,41%) да 21.362 рубля.
Курс еўра вырас на 116 рублёў (0,14%) да 23.210 рублёў.
Расейскі рубель вырас на 0,81 рубля (0,28%) да 289,66 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра – 30% кожная.
