Курс даляра працягвае зніжацца
6 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, але знізіўся да расейскага рубля, піша БелаПАН.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0167 рубля (0,81%) да 2,0557 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0146 рубля (0,76%) і склаў 1,9221 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0071 рубля (0,22%) і склаў 3,2563 беларускага рубля за 100 расейскіх.
