Курс даляра ў Беларусі будзе вызначацца па-новаму
На валютным рынку Беларусі спеюць сур’ёзныя перамены. У бліжэйшыя тыдні краіна пяройдзе на іншы механізм курсаўтварэння. Паводле інфармацыі БелаПАН, у сувязі з гэтым ужо адбыліся трэніровачныя валютныя таргі. У рамках новага механізму банкам прыйдзецца „лавіць” лепшы курс абмену валют для прадпрыемстваў. Мяркуецца, што афіцыйна новы рэжым курсаўтварэння запрацуе 1 чэрвеня.
Прычым плануецца, што таргі ў рамках бесперапыннага падвойнага аўкцыёна будуць доўжыцца толькі адну гадзіну, а не ўвесь дзень, як меркавалі многія. Па выніках таргоў, якія будуць праходзіць у працоўныя дні з 11 да 12 гадзін, будуць вызначацца афіцыйныя курсы замежных валют.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота minsknews.by