Курс даляра зноў знізіўся



Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 красавіка 2016 года працягнуў умацаванне да даляра ЗША і еўра.

Даляр

Згодна са звесткамі біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 63 рублі (0,31%) да 20.029 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 141 рубель (0,62%) і склаў 22.742 рублі.

Расейскі рубель вырас на 0,38 рубля (0,13%) да 296,76 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да даляра і еўра ўслед за расейскім, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Нафта даражэе на фоне тыднёвых звестак пра нечаканае скарачэнне яе запасаў у ЗША. Раніцай у пятніцу цана чэрвеньскіх ф’ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырасла на 2,21% да 40,30 даляра за бараль.

На гэтым фоне сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ на 11.30, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 32,98 капейкі ў параўнанні з папярэднім днём таргоў і склаў у пятніцу 67,4662 рубля.

belapan.by