Курс даляра працягвае расці



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 снежня курс даляра ЗША вырас на 28 рублёў – да 18.338 рублёў, ці на 0,15%. Гэта з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Паводле звестак біржы, курс еўра знізіўся на 130 рублёў, ці 0,65%, да 19.915 рублёў.

Курс расейскага рубля вырас на 0,05 рубля (0,02%) да 259,92 рубля.

belapan.by