Курс долара зноў перавысіў 2 рублі



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 жніўня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расейскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,3264 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,011 рубля (0,55%) да 2,0002 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0095 рубля (0,3%) і склаў 3,1701 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. 2 жніўня ф’ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent знізіліся да 73 долараў за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс долара разлікамі „заўтра” на 10.00 падвышаўся на 8 капеек — да 63,14 рубля, вынікае са звестак Маскоўскай біржы.

БелаПАН