Курс еўра дасягнуў 2 рублёў 20 капеек
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 чэрвеня курс еўра працягнуў рост, што абумоўленае ўмацаваннем адзінай еўрапейскай валюты на міжнародных рынках.
На валютным рынку Форэкс пара еўра/даляр дасягнула новага гадавога максімуму 1,1431 долара ЗША з-за рынкавых чаканняў узмацнення жорсткасці палітыкі Еўрапейскага цэнтрабанка.
Паводле вынікаў таргоў на БВФБ курс еўра вырас на 0,0101 рубля (0,46%) да 2,2088 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9336 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0252 рубля (0,78%) і склаў 3,2737 беларускага рубля за 100 расейскіх.
Нацыянальны банк Беларусі ў курсаўтварэнні выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, а даляра ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, які паказвае змешаную дынаміку раніцай чацвярга ва ўмовах росту еўра і зніжэння долара на Форэксе. Пры гэтым падтрымкай рублю выступае нафта, якая даражэе, — марка Brent таргуецца ў плюсе вышэй за 47,5 даляра ЗША.
У Расеі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 45,60 капейкі, склаўшы 59,0855 рубля.