Курс еўра на БВФБ вырас амаль да 20.100 рублёў
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня курс долара ЗША знізіўся на 39 рублёў, ці 0,22%, – да 17.801 рубля.
Курс еўра вырас на 139 рублёў, ці 0,69%, – да 20.098 рублёў.
Курс расейскага рубля вырас на 1,21 рубля, ці 0,46%, – да 261,57 рублёў.
Беларускі рубель умацаваўся да долара ўслед за расейскім. У сваю чаргу кошт расійскага рубля расце з-за некаторага павелічэння цэн на нафту.
Кошт нафты ў пятніцу змяняецца нязначна і стабілізуецца пасля рэзкага скачку напярэдадні на фоне тыднёвых даных па запасах „чорнага золата” ў ЗША.
Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім вызначаецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск пятніцы знізіўся на 48,68 капейкі, склаўшы 68,0093 рубля, перадае Прайм.
У чацвер сярэднеўзважаны курс долара складаў 68,4961 рубля за долар.