Курс расейскага рубля вырас, даляр і еўра патаннелі



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся — да расейскага рубля.

рубель

Па выніках таргоў курс даляра знізіўся на 0,0007 рубля (0,04%) і склаў 1,9130 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0132 рубля (0,62%) да 2,1259 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0053 рубля (0,17%) і склаў 3,0735 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пасля выступлення расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на Сусветным энергетычным кангрэсе ў Стамбуле цана на нафту маркі Brent узляцела на 3,5%, да 53,71 даляра ЗША. Следам за нафтай расейская валюта падаражэла да долара.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 19,38 капейкі, склаўшы 62,1946 рубля.

belapan.by