Курсы даляра і еўра падскочылі на БВФБ на фоне падзення расейскага рубля



 Долар ЗША і еўра рэзка падаражэлі на валютных таргах 23 сакавіка ў Беларусі на фоне падзення расейскага рубля.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 1,21 капейкі (0,46%) да 2,6155 рубля.

Курс еўра вырас на 2,02 капейкі (0,65%) і склаў 3,1157 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 2,36 капейкі (0,68%) і склаў 3,4676 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту, а таксама рызык новых заходніх санкцый у дачыненні да Расеі.

У 2020 годзе рэалізацыя курсавой палітыкі ажыццяўлялася Нацбанкам Беларусі ў рэжыме плаваючага абменнага курсу, што дазволіла не дапусціць назапашвання дысбалансаў на валютным рынку. За год беларускі рубель аслабеў да даляра ЗША на 22,6%, да расейскага рубля — на 2,4%.

У 2021 годзе Нацыянальны банк мае намер захаваць у Беларусі рэжым гнуткага курсаўтварэння. Пры гэтым дапускаецца правядзенне валютных інтэрвенцый для згладжвання рэзкіх ваганняў абменнага курсу і набыццё замежнай валюты для папаўнення золатавалютных рэзерваў.

belapan.by