Кватэры ў Менску падаражэлі за месяц яшчэ на 2,5%



Сярэдняя цана кватэр, разлічаная па дадзеных зарэгістраваных угодаў куплі-продажу, вырасла ў сакавіку на 2,5% і склала 1236 $/м2.

Як паведамляе Realt.by, у залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных цэн):

1-пакаёвыя кватэры: 1318$ / м2 (+ 1,9% за месяц) — $ 47 500;

2-пакаёвыя кватэры: 1217$ / м2 (+ 4,6%) — $ 58 200;

3-пакаёвыя кватэры: 1150$ / м2 (+ 2,9%) — $ 77 000;

4-пакаёвыя кватэры: 1076$ / м2 (-0,6%) — $ 78 900.

За сакавік агулам было прададзена 1290 кватэр. Для параўнання, у нашмат карацейшым лютым зарэгістравалі 1418 угодаў.

Паводле realt.by

Фота tut.by