Ларыса Быцко: З 1-га сакавіка мы не выходзім на працу
Берасцейскія прадпрымальнікі – у чаканні зменаў. Ад 1-га сакавіка яны не выходзяць на працу. Прадстаўнікі малога бізнэсу спадзяюцца на рэацыю ўлады. Акцый пратэсту пакуль не плануюць, але ня ведаюць, як далей будуць развівацца падзеі.
Сябра Савету прадпрымальнікаў рынку ЦУМ Ларыса Быцко падкрэслівае, што ўмовы для прапрымальнікаў у Мытным саюзе былі створаны на словах, а на справе – людзі пазбаўляюцца працоўных месцаў:
– Дзейнасць у нас адна – з 1-га сакавіка мы не выходзім на працу. Гэта не забастоўка, гэта немагчымасць працягваць працу. Рэшткамі тавару гандляваць мы не маем права. Дакументы, якія мы прывозім з Масквы – гэта поўная ліпа, пакет дакументаў прадаецца на рынку, такія дакументы каштуюць 500 рублёў. Ліпу гэтую запаўняюць нам там на кампутары – гэта яшчэ 500 рублёў каштуе. Прад’яўляць такія дакументы мы не маем права.
З бліжэйшых планаў у прадпрымальнікаў – гэта сустрэчы з прадстаўнікамі падатковай інспекцыі ды мясцовай улады. Негледзячы на адсутнасць працы, цягам сакавіка будуць праходзіць арганізацыйныя сходы прадстаўнікоў малога бізнэсу, што пакуль не забаронена законам – дадае нашая суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя