Латвія забараніла ўвоз малака і мяса з Беларусі
Латвія забараніла ўвоз малака і мяса з Беларусі і ўзмацніла мытны кантроль у дачыненні да фізічных асоб, тавараў і транспартных сродкаў. Гэта рашэнне прынята ў сувязі з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней.
Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажу грамадзян, якія прыбываюць у краіну з Беларусі і Расіі аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартамі.
Забаронена правозіць мяса, каўбасы, кансервы ды іншыя мясныя і малочныя прадукты, корм для хатніх жывёл.
