Леанід Заіка: 17 % беларусаў займаецца перапродажам тавараў
Каля 5 тысяч беларусаў жывуць не па сродках. Такія дадзеныя прыводзіць падатковая інспекцыя. У гэтым спісе грамадзянаў нярэдка пенсіянеры, якія, па словах намесніцы начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання міністэрства па падатках і зборах Святланы Шаўчэнкі, «прымудраюцца набываць у год дзясяткі тысяч даляраў, а нічога, акрамя пенсіі, афіцыйна не атрымліваюць».
Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што дадатковыя сродкі не заўсёды можна атрымліваюць незаконна:
– Пенсіянер можа атрымліваць грошы ал сваіх дзяцей, скажам, яны жывуць у Расеі. Яны прывезлі яму 100 тысяч даляраў, ён памяняў на беларускія рублі і атрымлівае 2 тысячы даляраў штомесячны дэпазітны даход. Каля сярэдняя пенсія 200-240 даляраў, то два пенсіянеры – мужчына і жанчына пачынаць жыць разам, а другую кватэру здаюць за 1000 дяляраў.
Сярод тых, хто «жыве не па сродках», паводле афіцыйнай інфармацыі значная колькасць беспрацоўных:
– На самай справе людзі не рэгіструюцца, займаюцца бізнесам, якой-небудзь дзейнасцю, прыкладна 17 % беларусаў займаецца перапродажам тавараў: паехаў у Польшчу – узяў з сабой тысячу даляраў. Прыязджаеш з Польшчы – прывозіш з сабой тавараў на 2 тысячы даляраў. Чалавек прывёз і жыве на гэтыя 1000 даляраў у месяц.
У мінулым годзе падаткі і штрафы з такіх людзей папоўнілі дзяраўную казну на 10 мільярдаў рублёў. Аднак па словах Леаніда Заікі, гэтая частка людзей ня мае вялікага ўплыву на фінансавы сектар дзяржавы, у якім ёсць нашмат большыя праблемы.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
Фотаnv-online.info/by