Леанід Заіка: Альтэрнатывы расейскаму рынку амаль няма
Амаль увесь аб’ём харчовых тавараў, якія сёлета экспартавала Беларусь, быў пастаўлены на расейскі рынак (амаль 98% ад усіх экспартных паставак). Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расейскую Федэрацыю малочнай і мясной прадукцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: калі пастаўкі беларускай прадукцыі не будуць адноўленыя, Беларусь прыме меры ў адказ. Куды можна накіраваць беларускую харчовую прадукцыую, гаворыць незалежны эканаміст Леанід Заіка:
– Альтэрнатыва ёсць – Венесуэла, Паўночная Карэя і іншыя сябры. Гэта звычайная гульня, маўляў, вы нас не пускаеце, вы нашыя прадукты не хочаце прымаць.
Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расейскую Федэрацыю малочнай і мясной прадукцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў. Рашэнне матывавала тым, што беларуская прадукцыя не адпавядае нормам і патрабаванням, прадугледжаным расейскім заканадаўствам.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя