Леанід Заіка: Дэнамінацыя – толькі тэхнічная аперацыя



Дэнамінацыя – гэта шанец. Так лічыць эканаміст Леанід Заіка. Яна можа стаць пачаткам разумнай грашовай палітыкі ў Беларусі:

– Дэнамінацыі людзі не павінны баяцца, гэта тэхнічная аперацыя, закрэсліванне чатырох нулёў. Гэта вяртанне да нейкай нармальнай парадыгмы. І новая матрыца цэн будзе больш зручнай. Калі мы паглядзім на сусветныя грашовыя адзінкі, то Беларусь была ў ліку 3-4 краін, дзе за 1 даляр давалі дзясяткі тысяч грашовых адзінак. Гэта ўжо скажоная эканаміная матэрыя, скажоная эканамічная псіхалагія.

Акрамя таго, Леанід Заіка сцвярджае, што дэнамінацыя праводзіцца па менавіта ягонай мадэлі, якую ён даўно прапаноўваў. Ды ўвогуле, на думку эканаміста, купюры, манеты і нават банкі – гэта ўчорашні дзень, іх цалкам заменяць электронныя грошы.

denaminacyja

Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя