Леанід Заіка: Канкурэнцыя можа знізіць цэны



Нагадаем, згодна з новым дакументам, уносяцца змены ў пастанову ад 17 студзеня 2014 года № 35 і ў пералік сацыяльна значных тавараў (паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца дзяржаўнымі органамі.

«З улікам прадстаўленага шырокага асартыменту прадукцыі рознага цэнавага сегмента на рынку і канкурэнцыі сярод вытворцаў цяпер адсутнічае неабходнасць у цэнавым рэгуляванні шэрагу харчовых тавараў (хлеб, мяса, яйка курынае, малочныя прадукты, дзіцячае харчаванне) на пастаяннай аснове», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

804a8aab44b192ced2058c4e1ebc2cce

Леанід Заіка: З улікам дэвальвацыі расейскага рубля і свайго ўласнага спажывецкага вопыту хачу сказаць, што зараз магмыма такая сітуацыя, што расейскае малако ці кефір пачнуць запаўняць паліцы беларускіх крамаў. Калі так пойдзе і далей, тады адпускай ці не адпускай цэны, але расейскія прадукты будуць таннейшымі, а беларускія малочныя заводы будуць кусаць сябе за локці. Усё, трэба закрэсліць тое, што раней называлася нашай унутранай эканомікай і рэгуляваннем коштаў. Зараз для эканамістаў вельмі цікавая сітуацыя – глядзець, як будзе рэагаваць курсавая розніца ў розных краінах і як будзе адбывацца канкурэнцыя на ўнутраным рынку. Калі нехта думае, што мы самі па сабе, той памыляецца. Зараз ёсць агульная інтэграцыйная прастора, свабоднае перасоўванне тавараў і паслуг.

РР: Як гэта адаб’ецца на спажыўцах?

Леанід Заіка: Для спажыўца – гэта лепш, бо пад дзеяннем канкурэнцыі кошты зніжаюцца. Калі беларускія вытворцы будуць падымаць кошты, то ёсць расейскія канкурэнты. Калі іх не будуць пускаць на беларускі рынак, тады ўжо Пуцін вымушаны будзе пабарукацца з Лукашэнкам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belaruspartisan.org