Леанід Заіка: Разлік з Расеяй у валюце – небяспечнае рашэнне



З улікам падзення курсу расейскага рубля Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад ураду Беларусі весці разлікі з Расеяй у валюце — далярах ці еўра. На думку незалежнага эканаміста Леаніда Заікі, такі крок давядзе да таго, што беларускія тавары будуць занадта дарагія:

– Наш гандаль проста спыніцца. Таму што нашы тавары ў даляравым эквіваленце, як яны вырабляюцца тут, у коштах унутранага рынка, яны там будуць каштаваць рэальна ў два разы даражэй, чым расейскія тавары. Хто купіць тваё мяса па 10 даляраў, калі яно ў Расеі па 5 прадаецца, і хто купіць тваё малако па 1 даляру, калі ў Расеі на ўнутраным рынку яно каштуе ў два разы танней. Таму даволі дзіўнае рашэнне – супярэчлівае і небяспечнае.

Пры нізкім курсе расейскага рубля разлікі ў далярах ці еўра будуць выгаднымі толькі ў тым выпадку, калі ўсё будзем купляць ў Расеі, – лічыць эканаміст Леанід Заіка.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя