Леанід Заіка: ВУП на чалавека меншы, чым у 1991



25 год будавалі эканоміку, а ВУП на чалавека меншы, чым у 1991, кажа Леанід Заіка.

Леанід Заіка

Пра гэта кіраўнік аналітычнага цэнтра „Стратэгія” Леанід Заіка заявіў падчас абмеркавання стратэгіі эканамічнага развіцця Беларусі:

– 25 гадоў мы хадзілі па колу, цяпер пытанне, ці будзем па гэтым коле ісці другі раз. Якія вынікі на гэты раз, на сённяшні дзень? Бізнес існуе, але як бы там ні было эфектыўнасць падае. У 1991 годзе ВУП на душу па ППЗ быў 4900, а цяпер будзе недзе 4600-4700.

Адсутнасць у краіне прыватызацыі, зніжэнне капіталу, нерашучасць уладаў могуць згуляць на яшчэ большае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў наступным годзе.

Беларускае Радыё Рацыя