Леанід Заіка: Застанемся эканамічнай правінцыяй Еўропы



Эканаміст Леанід Заіка распавёў, ці зменіцца беларуская эканоміка ў бліжэйшы час.

Леанід Заіка: На беларускую эканоміку тыя падзеі, што адбываюцца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, паўплываюць, але ад гэтага яна не зменіцца, бо сама па сабе не нясе ў сабе нейкіх інвестыцыйных рашэнняў. Таму яна як была савецкага тыпу, так ёй і застанецца.

Гэта нават не эканоміка, а вытворчасць, якая ажыццяўляецца дзеля самападтрымання гэтай вытворчасці. У сапраўднай эканоміцы рашэнні прымаюцца на аснове попыта і прапановы, зменаў грашовых патокаў.

Напрыклад, зараз у нас найбольш істотныя змены былі ў сферы камунікацый – прыбытак вырас на 50 адсоткаў. Другая сфера, дзе ёсць прыбытак (на 30 адсоткаў), гэта прадукты харчавання. А ў той жа час іншыя сферы абваліліся на 30-50 адсоткаў. Таму ўрад жыве сваім жыццём, прадпрыемствы – самі па сабе. Але што характэрна – унутраная дынаміка і лакацыя грузаў меншыцца прыкладна на 70 адсоткаў. Гэта новая з’ява, якую трэба прымаць.

РР: Што будзе з інвестыцыямі, улічваючы, што рэжым Беларусі для Захада стаў нелегітымным?

Леанід Заіка: Усе маладыя людзі, якія вучыліся пад маім кіраўніцтвам, хутка пачыналі разумець, што новая структура эканомікі ствараецца новай структурай інвестыцый. Скажам, калі патрэбна змяніць эканоміку, то пачынаць неабходна з памераў і патокаў інвестыцый.

Але ў Беларусі інвестыцыі накіроўваюцца не на новую эканоміку, а на падтрыманне той мадэлі савецкай эканомікі, якая зараз ёсць. Не скажу, што гэта вельмі дрэнна, але ў той жа час гэта вельмі сумна – заставацца эканамічнай правінцыяй Еўропы.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелаПАН