Леанід Злотнікаў: Без новых крэдытаў краіну чакае фінансавы крах



Як паведаміў “Сбербанк” Расеі, цяперашні узровень золата-валютных рэзрваў Беларусі зьнізіўся да крытычнага узроўню і за апошнія 12 месяцаў упаў да узроўню, які не дазваляе выплачваць старыя пазыкі.

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, знешняя запызычанасць Беларусі не такая і вялікая, аднак без новых крэдытаў краіну чакае фінансавы крах.

 – Калі не будзе крэдытаў без дадатковага даходу ад экспарту, праз 3-4 месяцы краіна будзе ў стане тэхнічнага дэфолту, як Грэцыя. Расея зараз абяцае 3 мільярды… Просяць у МВФ. Але крэдыты зараз даюць скупа. Крэдытны рэйтынг Беларусі нізкі – няма магчымасці аддаваць папярэднія крэдыты, калі не возьме новыя.

Паводле звестак расейскага „Сбербанку”, дэфіцыт бягучых фінансавых аперацыяў Беларусі склаў за апошнія тры месяцы адзін мільярд даляраў.

У Беларусі спадзяванні толькі на крэдыты з боку Расеі, інакш яе золата-валютныя рэзэрвы будуць імгненна змяншацца.

 Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя