Леанід Злотнікаў: Даваць ці не даваць крэдыт вырашае Расея
„Даваць ці не даваць крэдыт беларускім уладам вырашае выключна Расея. А Крэмль, сёлета скарачае падтрымку беларускай эканомікі. Таму разлічваць на вялікую суму крэдыту з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця не даводзіцца”, – лічыць эканамічны эксперт Леанід Злотнікаў:
– Расея скараціла сваю падтрымку Беларусі ў гэтым годзе. Дапамагла, вядома, зрабіла адтэрміноўку плацежа раней узятага крэдыту на паўтары мільярду рублёў. Расейскі ўрад выдзяліў 100 мільёнаў замест абяцаных палутара ці трох мільярдаў. Расея зараз скараціла свае датацыі Беларусі – гэта звязана са зменай коштаў на нафту
Фонд рэкамендуе скараціць аб’ём дырэктыўнага крэдытавання беларускі эканомікі – гэта адна з асноўных умоў па выдачы крэдыта. Раней Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС ужо вылучаў Беларусі фінансавы крэдыт, аднак у перыяд з 2011 па 2013 гады Беларусь атрымала толькі 2,5 мільярды.
Апошні транш фонду ў памеры 440 мільёнаў не быў атрыманы з-за невыканання беларускім бокам умоў крэдытнай праграмы.
Беларускае Радыё Рацыя