Леанід Злотнікаў: Кітай пракрэдытуе Беларусь на 7 мільярдаў даляраў (абноўлена)



4 мільярды атрымаюць беларускія банкі. „Крэдытная лінія адкрытая для Беларусі ўжо некалькі гадоў, але раней грошы выдзяляліся на канкрэтныя валютаакупныя праекты, для якіх кітайцы прадастаўлялі абсталяванне ды спецыялістаў”, – кажа эканаміст Леанід Злотнікаў:

 – Зараз яны даюць 4 мільярды банкам таксама пад пэўныя праекты, я так разумею што гэта перасоўванне сродкаў крэдытнай лініі, якая была адчыненая даўно. Але цяпер яны дадуць банкам магчымасць ацэньваць гэтыя праекты на месцы, а не ў Кітае, як гэта рабілася раней.  

Odtwarzacz plików dźwiękowych

“Праблема ў тым, што цяпер у Беларусі няма валютаакупных праектаў.

„Крэдытная лінія была адкрытая, але не выкарыстоўвалася належным чынам, – працягвае Леанід Злотнікаў і дадае, што астатнія 3 мільярды ад Кітая – крэдыт беларускаму кіраўніцтву”:

Я нават не ведаю, ці ёсць нейкія ўмовы, якія абмяжоўваюць выкарыстанне гэтых крэдытных ліній альбо гэта поўная свабода выкарыстання гэтых крэдытаў. Але магу паўтарыць такую ацэнку, што ў Беларусі практычна няма валютна акупаемых праектаў І ў выніку гэтыя крэдыты, як і ў мінулыя гады, будуць “праедзеныя”. І гэта толькі абцяжарыць становішча, калі праз некалькі гадоў крэдыты давядзецца вяртаць.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Пра памер кітайскіх крэдытаў беларускаму боку стала вядома  падчас першага за апошнія 14 гадоў візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Кітайскі лідар наведвае Менск па асабістым запрашэнні кіраўніка беларускай дзяржавы.

* * *

Эканаміст Леанід Злотнікаў адзначае, што паніжэнне канкурэнтназдольнасці беларускага экспарту ў Расею вельмі моцна ўдарыла па эканоміцы Беларусі.

Для прыкладу, кошты на трактары ўпалі з 35 да 20 тысяч даляраў ЗША.

“Эканамічная сітуацыя Беларусі сёння цалкам залежыць ад крэдытаў”, – мяркуе Леанід Злотнікаў.

 – Рэальны заробак ужо зніжаецца, і стрымаць падзенне заробкаў будзе вельмі цяжка, калі мы не атрымаем гэтыя крэдыты ці дапамогу ад Расеі, ці не прададзім палову калійнага камбінату. Калі гэтага не адбудзецца, то будзе дэвальвацыя.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

“Эканамічная сітуацыя ў Беларусі вельмі напружаная, і калі ўрад не знойдзе 4 мільярда даляраў, каб пакрыць дзяржаўныя даўгі, і 11 мільярдаў, каб пракрыць даўгі прадпрыемстваў і камерцыйных банкаў, то непазбежна наступіць паніжэнне ўзроўню жыцця беларускага грамадства”, – мяркуе эканаміст.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя