Леанід Злотнікаў: Расейскія санкцыі адгукнуцца і ў нас



ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі на некаторыя галіны расейскай прамысловасці. Пад амерыканскія санкцыі трапілі Газпрамбанк, Знешэканомбанк, Роснафта і прадпрыемствы абароннай прамысловасці. Нягледзячы на тое, што некаторыя з гэтых банкаў маюць даччыныя кампаніі ў Беларусі, амерыканскія санкцыі ў кароткатэрміновай перспектыве не паўплываюць на эканоміку Беларусі, – кажа эканаміст Леанід Злотнікаў:

– Гэта адаб’ецца на Расеі – перадусім на рынку каштоўных папер, на капіталізацыі, на прытоку замежных інвестыцый, на рэйтынгу. Ім складаней будзе браць крэдыты для таго каб перакрыдытаваць свае даўгі, якія банкі і прадпрыемствы маюць. У іх больш цяжкая сітуацыя ў эканоміцы, чым чакалася па прагнозу. І вось тады, праз нейкі час, гэта адгукнецца і ў Беларусі.

Амерыканскія санкцыі супраць Расеі сталі адказам на эскалацыю канфлікту на ўсходзе Украіны. Расея, нягледзячы на абяцанні, па-ранейшаму актыўна падтрымлівае сепаратыстаў і пастаўляе ім зброю. У інтэрнэце таксама з’явіліся відэа выкарыстання ракетнай сістэмы „Град“ з тэрыторыі Расеі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя