Леанід Злотнікаў: Спад, на жаль, не абмінуць
У Беларусі працягвае падаць вытворчасць. Беларускія прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, і тэндэнцыі паказваюць, што па выніках усяго году, беларускую эканоміку чакае падзенне, якое ўжо падаецца ў статыстыцы, – адзначыў у эфіры нашага радыё беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.
– Праўда, яго падаюць як маленькі мінус, у межах аднаго працэнта. Гэты мінус ёсць. І проста так склалася сітуацыя, што няма рэсурсаў падтрымліваць штучна гэты ўзровень і вытворчасці, і спажывання. Таму трэба чакаць спад.
Паводле меркавання місіі МВФ, якая працавала ў сакавіку ў Беларусі, сёлета падзенне эканомікі Беларусі можа скласці 2 працэнты.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя