Леанід Злотнікаў: Стан эканомікі не дазваляе павышаць заробкі



Ад жніўня беларускі ўрад павялічвае бюджэт пражытачнага мінімуму больш як на 6 працэнтаў. Тым самым будзе павялічаная сума разнастайных сацыяльных выплатаў. На мінулым тыдні ўрад паведаміў таксама пра павелічэнне пенсіяў яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

Не зразумела адкуль урад возьме грошы пры падзенні беларускай эканомікі, каментуе такія рашэнні беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

– Колькасць прадукта, які цяпер ёсць, памяншаецца. І калі павялічыць колькасць грошай, якія выдаюцца людзям, то гэта значыць, што будуць расці кошты. Стан эканомікі не дазваляе павышаць заробкі, гэта абернецца інфляцыяй, абясцэнваннем грошай, якія атрымаюць людзі.

Белстат напярэдадні апублікаваў вынікі працы беларускай гаспадакі за першае паўгодзьдзе, паводле якіх насуперак прагнозу Валавы унутраны прадукт не вырас а ўпаў на больш як тры працэнты.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя