Лепшай вобласцю для бізнесу прызнаная Гомельская
У Менску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы рэгіён для бізнесу. Конкурс ладзіць Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва. Юрый Асіпкоў, намеснік кіраўніка аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама, нагадавае, што вобласць ужо была прызнаная лепшай – у 2012-м і 14-м гадах. Галоўны паказчык, паводле Асіпкова, гэта тое, што пры невялікім росце колькасці прадпрымальнікаў значна ўзраслі падатковыя паступленні ад бізнэсу ў абласны бюджэт – з 10-ці да 23-х працэнтаў цягам пяцігодкі:
— Па колькасці ў Берасцейскай вобласці можа і больш індывідуальных прадпрымальнікаў, але ўнёсак у бюджэт воласці значна ніжэйшы. Радасна калі амаль за пяць гадоў мы амаль двойчы прыраслі у паступленнях падаткаў. Траціна, каля 30% — гэта сфера вытворчасці. І цешыць таксама, што ёсць такая дынаміка-тэндэнцыя, што людзі па крысе людзі выбіраюць сферу вытворчасці.
Што тычыцца сумна-вядомых праблемаў ІП з сертыфікатамі і тэхнічнымі рэгламентамі, то, паводле слоў чыноўніка, Гомельскі аблвыканкам выступае за канструктыўны дыялог, які апошнім часам удаецца. Да прыкладу ён прывёў апошні форум «Перспектывы» ў Гомелі — у працы якога бралі ўдзел мясцовыя чыноўнікі.
Беларускае Радыё Рацыя