Leroy Merlin выходзіць на беларускі рынак
Французскі будаўнічы рытэйлер Leroy Merlin пасля некалькіх гадоў роздумаў абвясціў пра адкрыццё гіпермаркета ў Менску. Першая крама вядомай сеткі адчыніць дзверы ў сакавіку 2020 года ў раёне гадлёвага дома «Ждановічы».
Гандлёвая плошча крамы складзе 10 тысяч квадратных метраў, плануецца паркоўка на 900 месцаў. Французскі рытэйлер плануе развіваць бізнес у Беларусі праз Расею, дзе ўжо працуе 91 крама Leroy Merlin.
Кампанія была заснавана ў 1923 годзе ў Францыі сужэнствам Адольфам Леруа і Роз Марлен. Спецыялізуецца на продажы тавараў для будаўніцтва і ўладкавання дома і саду.
Паводле БелаПАН
Фота msn.com