Леў Львоўскі: Уся эканоміка свету адчуе на сабе вайну з Украінай
Пасля двух месяцаў вайны ва Украіне эканамісты падводзяць папярэднія вынікі таго, як гэта вайна паўплывае на сусветную эканоміку.

Доктар эканамічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтру „Berаc” Леў Львоўскі лічыць, што гэтая вайна паўплывае на розныя крытэрыі жыцця ў свеце:
– У Еўропе будзе даражэць газ, бо Еўропа хутчэй за ўсё будзе намагацца адмаўляцца ад расейскіх энерганосьбітаў. Сусветны рынак электронікі і высокатэхналагічных таксама пацерпіць з-за таго, што частка металаў, якія вырабляюцца ў Расеі, трэба будзе замяшчаць іншымі аналагамі ці даставаць з іншых месцаў.
Па словах эканаміста вайна паўплывае на кошт збожжа ў свеце:
– Калі казаць у гуманітарным плане, то гэта самае галоўнае, што адбудзецца – гэта ўдар па харчаванню. Па-першае Расея разам з Беларуссю кантралюе значную частку сусветнага рынку калію, то бок адно з галоўных угнаенняў. Па-другое Расея разам з Украінай адны з галоўных вытворцаў зерня.
Леў Львоўскі кажа, што імпарт збожжа ў Грузіі, Арменіі, Казахстане і Азербайджане практычна на 100 працэнтаў звязаны з Расеяй і суме, Расея і Украіна адказвалі за 25% сусветнага экспарту збожжа, кошт на якое вырас амаль на 40%.
Беларускае Радыё Рацыя
