Леў Марголін: МВФ цяпер будзе чакаць канкрэтных рэформ
Атрымаць наступны крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду беларускім уладам будзе куды цяжэй, чым папярэдні, адзначае эканамічны эксперт Леў Марголін. Па яго словах, Беларусь не выканала ўсе патрабаванні МВФ па мінуламу крэдыту, а яны прадугледжвалі структурныя рэформы ў эканоміцы, на якія Лукашэнка пайсці не можа.
– Старшыня Міжнароднага валютнага фонду пацвердзіла, што патрабуюцца рэформы. Яны, нібыта абвешчаны, маўляў, пасля выбараў будуць нейкія рэформы праводзіцца, але, я думаю, што МВФ зараз ужо не такі наіўны, будзе чакаць нейкіх канкрэтных крокаў і толькі тады будзе вырашацца пытанне – даваць крэдыт, ці не даваць. Зараз МВФ будзе больш крытычна адносіцца да абяцанняў і патрабаваць нейкіх канкрэтных захадаў.
Нагадаем сёння стала вядома, што па выніках перамоў у Маскве беларускага і расейскага ўрадаў Беларусі прадастаўленая адтэрміноўка на год па крэдытах на сумы 110 і 760 мільёнаў даляраў, пагадненне аб прадастаўленні якіх былі падпісаны ў сакавіку і ліпені бягучага года.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя