Леў Марголін: Дапамагчы прадпрымальнікам у іх барацьбе
Адным з галоўных пытанняў, якія абмеркавала палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі, – дапамога індывідуальным прадпрымальнікам. Іх бізнес апынуўся на мяжы выжывання пасля ўступлення ў дзеянне прэзідэнцканга дэкрэта №222.
Па словах намесніка старшыні АГП Льва Марголіна, партыя прадпрымае канкрэтныя крокі, каб дапамагчы прадпрымальнікам абараніць свае правы. Па першае, лічыць Леў Марголін, трэба дабівацца, каб грамадства пачало пазітыўна ставіццца да прадпрымальнікаў і зразумела іх праблемы.
– Мы павінны дапамагаць прадпрымальнікам у іх барацьбе. Вельмі часта ў іх не хапае досведу палітычнай барацьбы, а гэта ёсць менавіта палітычная барацьба, барацьба за іх правы. Мы можам дапамагаць ім інфармацыйна, адукацыйна, падвышаць іх узровень адукацыйны, і мы прапануем прадпрымальнікам, тым, хто ўжо разумее, што галоўная праблема ў існуючай палітычнай сістэме, прыняць удзел у парламенцкай кампаніі.
„Ужа зараз сярод кандыдатаў для удзелу ў будучай кампніі па выбарах у палату прадстаўнікоў ёсць 17 прадпрымальнікаў. І гэты спіс мы гатовы пашырыць”, – адзначыў Леў Марголін.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя