Леў Марголін: Расея зможа пратрымацца і Беларусь не кіне



У межах краін СНД узмацніліся дэзінтэграцыйныя працэсы. Пра гэта казаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрыцця Саміта кіраўнікоў краінаў СНД у Менску.

Адначасова з раніцы, у час таргоў на Лонданскай біржы, курс нафты ўпаў, і склаў прыкладна 89 даляраў. У Крамлі ўжо папярэдзілі пра “аўтаматычнае скарачэнне выдаткаў бюджэту Расеі”.

Як гэта адаб’ецца на Беларусі, і выніках саміта лідараў СНД ды Еўразійскай эканамічнай рады? Прагназуе няўрадавы эканаміст, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін:

– Нічога страшнага для Беларусі не адбываецца, Расея знізіць мытныя пошліны на нафтапрадукты, паколькі яны ў нас аднолькавыя, узгодненыя, а іх дазволена ў наступным годзе пакідаць у беларускім бюджэце. Такім чынам у нас будзе абніжэнне коштаў на нафту, можа толькі калі сітуацыя яшчэ пагоршыцца значна для Расеі. Можна паставіць пытанне: „Ці зможа Расея крэдытаваць Беларусь”, але я думаю, што за тыя мінулыя “тлустыя” гады Расея назапасіла вельмі салідны рэзервовы фонд і некалькі год яна яшчэ зможа добра пратрымацца і Беларусь не кіне.

Пакуль Расея застаецца эканамічна трывалай, да яе будуць цягнуцца. Калі ж “пакоціцца ўніз”, то ніякія саміты не дапамогуць, а “дэзінтэграцыйныя працэсы” толькі ўзмацняцца, зазначае Леў Марголін.

Беларускае Радыё Рацыя