Лідская абутковая фабрыка працуе на чатырохдзёнцы
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў абутку ў краіне больш за год працуе толькі чатыры дні ў тыдзень
«Працуем чатыры дні ў тыдзень, сярэдні заробак — 2,5 мільёны рублёў. Нават за стаж не плацяць. Фабрыка набрала крэдытаў на новае абсталяванне і выплачвае па іх шалёныя працэнты. Пра такую сітуацыю на «Лідскай абутковай фабрыцы» паведамілі сайту praca-by.info працаўніцы прадпрыемства.
Па іх словах, грошай на куплю сыравіны застаецца мала. тэлефануюць і просяць паставіць прадукцыю, нават з ГУМа тэлефанавалі, але склады пустыя. Якасць і кошт добрыя, але магчымасці адгружаць прадукцыю няма. Да таго ж тое, што шыем, прымушаюць аддаваць у райпо. А тыя па паўгода не расплачваюцца: зверху ёсць указанне расплачвацца ў першую чаргу за малочныя тавары і алкаголь. Некаторыя цэха стаяць без працы. Іншую працу ў Лідзе знайсці цяжка, але нават калі ёсць вакансіі, людзі аддаюць перавагу не рыпацца, паведамілі на фабрыцы.
«Лідская абутковая фабрыка» — адно з найстарэйшых і найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці абутку, вырабляе ў асноўным хатні і шпацырны абутак з тэкстыльных матэрыялаў. На фабрыцы занята каля 700 чалавек.
Увесну гэтага года старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў заявіў, што «Лідская і гарадзенская абутковыя фабрыкі павінны ўвайсці ў буйныя сеткі, каб працаваць на добрым узроўні.