life:) узнімае кошты на некаторыя паслугі і тарыфы
З 11 студзеня мабільны аператар life:) узнімае кошты па некаторых сваіх тарыфах, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Зменіцца таксама кошт некаторых пакетаў паслуг і ўмоў іх карыстання.
Карпаратыўных кліентаў таксама чакаюць змены: павялічацца кошты на шэраг паслуг для М2М/IoT прылад. А некаторыя паслугі будуць перайменаваны.
Пры гэтым кошт званкоў і інтэрнэту за мяжой у некаторых аператараў-партнёраў знізіцца, гаворка ідзе пра Etihad Etisalat Company (Саудаўская Аравія) і Uzbektelecom (Узбекістан), акрамя таго, у іх сетках будуць даступныя нашыя роўмінг-пакеты.