Ліміт унутранай дзяржаўнай пазыкі на 2024 год павялічаны на 20%
Ліміт унутранай дзяржаўнай пазыкі на 2024 год усталёўваецца ў памеры 23 мільярды 100 мільёнаў рублёў. Гэта значыць, што яго павялічваюць на 3 мільярды 900 мільёнаў рублёў, ці на 20%.

Такую планку ўтрымлівае Закон аб бюджэце, заўважыў праект „Вашы грошы”. Паралельна змяншаецца ліміт знешняй дзяржаўнай пазыкі. На 2024 год ён складзе $19,0 млрд — гэта значыць апусціцца на 6%.
Змены тлумачацца тым, што пазычаць на замежных рынках уладам Беларусі ва ўмовах санкцыяў робіцца ўсё цяжэй. А грошы для латання дзірак і фінансавання выдаткаў на сілавікоў, якія ўвесь час растуць, вельмі патрэбныя.
Відавочна, што Мінфін не разлічвае на з’яўленне новых знешніх крэдытораў, а „падсілкоўваць” эканоміку плануе за кошт запазычанняў на ўнутраным даўгавым рынку. „Таму беларускім банкам трэба падрыхтавацца. Часцей за ўсё менавіта яны выступаюць у ролі добраахвотна-прымусовых крэдытораў казны”, — заўважаюць „Вашы грошы”.
Беларускае Радыё Рацыя
