Linas Agro Group прадае свае актывы
Найбуйнейшы літоўскі аграканцэрн Linas Agro Group прадае свае актывы ў Беларусі і Расеі — кампаніі „ВитОМЭК” у Маскве і Цверы і беларускае „Белфідагра”.
Пагадненні на агульную суму 7,5 мільёнаў еўра плануюць завяршыць да канца года.
Пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны дачынныя прадпрыемствы групы „Лінас Агра” разарвалі партнёрскія адносіны з расейскімі і беларускімі прадпрыемствамі, шукаючы альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, тавары і новыя лягістычныя маршруты.