“Лісты шчасця” ад падатковай



Бярозаўская падатковая інспекцыя дасылае жыхарам раёна “лісты шчасця” для дармаедаў. Такія лісты, у прыватнасці, атрымалі сем’і Генадзя Кандрацюка і Валера Білібухі з вёскі Кабакі.

img_6579

img_6589

У адной сям’і патрабуюць падатак з псіхічна хворай жанчыны, якая знаходзіцца на ўтрыманні мужа, у другой – з былога салдата.

Кажа жыхар вёскі Кабакі, дэпутат сельвыканкама Валер Білібуха:

– Дзяржава забрала майго сына ў войска, а цяпер яшчэ плаці. З працоўнага стажу службу ў войску выкінулі, дык цяпер яшчэ і дармаед, аказваецца. Дасылаюць «лісты шчасця» нават памерлым людзям, якіх ўжо дзесяць гадоў на гэтай зямлі няма.

– Жонка ўвесь час хварэла, я дзяцей апранаў і вучыў, яе ўтрымліваў. У яе з узростам пачалося ўскладненне, прызналі шызафрэнію. Прыйшла мне папера, што яна забавязана заплаціць 3 мільёны 600 тысяч на старыя грошы.

Падаткавікі змянілі фармат “лістоў шчасця” для дармаедаў на больш затратны для мясцовага бюджэту. Цяпер гэта ўжо не ранейшыя цыдулкі, а лісты ў часткова празрыстых канвертах, праз якія відаць, адкуль прыйшло паведамленне.

img_6592

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза