Літоўская SBA спыняе прадпрыемства ў Беларусі
Літоўская SBA прыняла рашэнне адправіць сваё беларускае прадпрыемства ў прастой. Пра гэта паведамляецца на сайце „Мебелаіна”. Рашэнне прынята ў сувязі з прыпыненнем дзейнасці IKEA у Расеі і Беларусі.
„У сувязі з шэрагам прычын, а менавіта: прыпынкам паставак замежных пастаўшчыкоў сыравіны і матэрыялаў, запасных частак і камплектуючых, прыпынкам збыту ў адрас IKEA ў поўным аб’ёме”, – тлумачыцца прычына ў паведамленні кампаніі.
Вытворчае прыпыненне працы аб’яўлена з 6 сакавіка да змянення існуючай сітуацыі.
ЗТАА «Мэбелаін» працуе ў Магілёве. Прадпрыемства – рэзідэнт СЭЗ. Яно пабудавана з прыцягнення сродкаў ЕБРР. Фабрыка працуе з 2013 года. На долю беларускай вытворчасці прыпадае 13% збыту літоўскай мэблевай групы SBA.