Літоўскія мытнікі не прапусцілі запчасткі да БелАЗаў
Кошт грузу складаў звыш 214 тысяч еўра.

Літва вярнула ў Беларусь запчасткі да БелАЗаў з-за санкцый Еўразвяза. 15 тон запчастак павінны былі быць дастаўлены ў Боснію і Герцагавіну. Кошт грузу склаў больш за 214 тысяч еўра, паведамляе літоўская мытня.
У верасні гэтага года адбыўся аналагічны выпадак. Літва не прапусціла самазвалы БелАЗ, якія павінны былі адправіцца ў Чылі.
Нагадаем, БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты санкцыйны пакет Еўрасаюза.
Паводле reform.by
