Літва афіцыйна ўвайшла ў зону Еўра



Яшчэ адна суседка Беларусі ўвайшла ў зону Еўра. З першага студзеня Літва, як і Латвія годам раней, перайшла на супольную еўрапейскую валюту.

2014-12-04T151905Z_1337524512_GM1EAC41SO301_RTRMADP_3_LITHUANIA-BUSINESS-pic4_zoom-1000x1000-84400

Пераход краіны на еўра падтрымлівае 53 працэнты жыхароў краіны, а кожны чацьвёрты грамадзянін Літвы – выступае супраць, кажа рэдактар польскай версіі партала delfi.lt Аляксандр Радчанка:

– Агулам ёсць падтрымка такога кроку, але няма вялікага энтузіязму. З аднаго боку гэта звязана з тым, што ёсць пэўны сантымент да нацыянальнай валюты – да літа, які быў літоўскай валютай больш за дваццаць гадоў. З іншага боку жыхары Літвы баяцца павышэння цэнаў, хоць цэны растуць у Літве ўжо працяглы час, таму напэўна ёсць іншыя прычыны, а не ўвядзенне еўра.

Літва стала 19 чальцом Еўразвяза, які ўвайшоў у зону еўра. Па-за межамі Еўразвяза, еўра карыстаюцца яшчэ шэсць краінаў Еўропы. Абавязак увайсці ў еўразону прыняў на сябе таксама ўрад Польшчы, аднак час, калі краіна пяройдзе на еўра – пакуль не вызначаны.

Беларускае Радыё Рацыя