Літва будзе купляць газ у „Statoil”
Літоўская кампанія імпарту газу “Lietuvos duju tiekimas”, якая да гэтага часу закупляла газ у расейскага канцэрна «Газпрам», будзе закупляць яго ў нарвежскай кампаніі “Statoil”.
Кампанія паведаміла, што падпісала дамову са “Statoil”, згодна з якой набудзе ў апошняй газ у аб’ёме больш за палову гадавой патрэбы — каля 300 мільёнаў кубаметраў. Зараз газ у “Statoil” купляе толькі літоўская кампанія гандлю газам “Litgas”, а неўзабаве кліентам нарвежцаў стане і найбуйнейшы імпарцёр газу ў Літве — завод угнаенняў “Achema”.
Паводле Delfi.lt