Літва і Латвія не змаглі дамовіцца наконт электрычнасці з БелАЭС



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і яго латвійскі калега Эгілс Левітс на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Вільні пацвердзілі, што рознагалоссі ў іх пазіцыях з нагоды АЭС, якая будуецца ў Беларусі, пакуль не пераадолены, паведамляе літоўскі партал Delfi.

Бакі сышліся ў меркаванні, што неабходна патрабаваць ад Беларусі выканання патрабаванняў бяспекі пры ўзвядзенні гэтага ядзернага энергетычнага аб’екта, але прызналі, што іх падыходы да пытання блакавання імпарту электраэнергіі ад Беларускай АЭС адрозніваюцца.

Літва прыме ўсе магчымыя меры для таго, каб не дапусціць трапляння беларускай электраэнергіі на літоўскі рынак пасля запуску атамнай станцыі. Латвія ж адхіліла просьбу Літвы аб блакаванні беларускай электрычнасці.