Літва можа прапанаваць Менску альтэрнатыву імпарту нафты і газу



Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у пачатку лютага плануе візіт у Менск, у ходзе якога ён мае намер прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту, як нафты, так і газу, паведамляе «Інтэрфакс».

„Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь дыверсіфікавала крыніцы паставак энерганосьбітаў, і адзін з такіх прыкладаў – выкарыстанне Клайпедскага порта і Літоўскіх чыгунак. Калі будзе цікавасць, то можна будзе таксама разгледзець і пытанні паставак газу”, – заявіў Лінкявічус агенцтву BNS у аўторак.

Паводле яго слоў, „гэтыя пытанні можна будзе абмеркаваць падчас майго візіту ў Менск, нароўні з іншымі актуальнымі пытаннямі нашага парадку дня”.

Як паведамлялася, на фоне нафтавага крызісу ў стасунках з Расеяй „Беларуская нафтавая кампанія” (БНК) купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup ў аб’ёме 80 тыс. тон з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда для наваполацкага НПЗ „Нафтан”. Нафту з порта Клайпеда даставіць на ААТ „Нафтан” літоўскае дзяржпрадпрыемства Lietuvos gelezinkeliai ( „Літоўскія чыгункі”).

Фота © DELFI / Domantas Pipas