У міністэрстве энергетыкі Літвы са свайго боку паведамілі BNS, што ведамства ня мае афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт, аднак ведае пра тое, што інспекцыя па бяспецы звярнулася ў беларускае міністэрства.
Пра інцыдэнт паведаміў партал ecohome-ngo.ny. «Пры заканчэнні гідравыпрабаванняў на АЭС адбылося буйное надзвычайнае здарэнне. З прычыны неадчыненага клапана пры адпампоўцы вадкасьці ў канцы выпрабаванняў быў пашкоджаны танкер сістэмы аварыйнага ахаладжэння першага рэактара», — піша партал, публікуючы заяву Беларускай антыядзернай кампаніі, якая супрацоўнічае па пытаннях бяспекі БелАЭС.
Фота: Тут.бай.