Літва прыпыняе чыгуначныя перавозкі беларускіх грузаў
У снежні літоўскай чыгункай у Клайпедскі порт будзе перавезена каля мільёна тон угнаенняў з аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў „Беларуськалій”. Аплата за гэтую паслугу ўжо праведзена.
У прэс-рэлізе Літоўскай чыгункі гаворыцца, што „далейшае аказанне паслуг беларускай кампаніі будзе залежаць ад рэжыму санкцый, рашэнняў дзяржаўных устаноў і банкаў”.
Штогод транспартная група LTG Cargo з дапамогай літоўскіх чыгунак перавозіла больш за 10 мільёнаў тон „Беларуськалія” прыкладна на 60 мільёнаў еўра.
LTG Cargo цяпер шукае альтэрнатыву беларускай прадукцыі не толькі ў Літве, але і ў Польшчы і Украіне. Падкрэсліваецца, што новыя магчымасці адкрыюцца пасля завяршэння праекта European Rail Baltica.
Прэм’ер-міністры Латвіі і Эстоніі Артурс Карыніс і Кая Калас, якія знаходзіліся з візітам у Вільні, падкрэслілі, што салідарныя з Літвой і не бачаць магчымасці супрацоўніцтва з аўтакратычным рэжымам у Беларусі.
Мяркуецца, што пасля прыпынення перавозак прадукцыі „Беларуськалія” літоўская чыгунка страціць каля чвэрці адпраўленняў.